Той самы першы дзень вайны!

   У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства — гістарычны хранограф “Тот самый первый день войны”, прысвечаны 85-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча аб’яднала розныя пакаленні:  гасцямі сталі наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Дзятлаўскага раёна», а таксама выхаванцы летняга выхаваўча-аздараўленчага лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары падрабязна аднавілі храналогію трагічных падзей 22 чэрвеня 1941 года. Асаблівая ўвага была ўдзелена гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, якая першай прыняла на сябе ўдар ворага, і несмяротным подзвігам савецкіх салдат, якія праявілі неверагодную мужнасць у першыя гадзіны вайны.  Сустрэча пакаленняў стала важным крокам у захаванні гістарычнай памяці і выхаванні пачуцця патрыятызму ў моладзі.

Позвонить сейчас