23 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души” ва ўтульнай атмасферы чытальнай залы прайшоў паэтычны вечар “Голас сэрца,” прысвечаны творчасці мясцовай пісьменніцы Алены Абрамчык. Яе кнігі – гэта не толькі старонкі, напоўненыя сюжэтамі, але і мост паміж мінулым і сучаснасцю, паміж асабістым і агульным. На сустрэчы аўтар прэзентавала сваю новую кнігу “Прикосновение к свету”, якую стварыла разам з мастачкай з г. Мінска Людмілай Мацвеенка. Больш за 100 карцін Людмілы Анатольеўны падпісаны вершамі Алены Абрамчык. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна» пачулі аўтарскае чытанне вершаў, напоўненых шчырасцю і цяплом, змаглі дакрануцца да святла яе творчасці, адчуць жывую сілу слова. Аўтар пазнаёміла з гісторыяй стварэння зборніка. Атмасфера вечара была напоўнена цяплом і шчырасцю, а сама прэзентацыя стала значнай падзеяй у культурным жыцці раёна.