У рамках клуба «Нам гады не бяда» яркае выступленне драматычнага народнага калектыву «Мудрасць плюс» ДУК «Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» нікога не пакінулі раўнадушным. Напярэдадні Дня пажылых людзей драматычны твор пад назвай «Жыццёвы калаўрот» у якасці творчага падарунка ад суседзяў па раёне прымалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць.», якая доўжыцца ў Беларусі з 1 верасня па 31 кастрычніка. Сустрэча грамадзян «залатога» ўзросту адбылася ў кінатэатры «Спадарожнік».