16 верасня ў рамках клуба «Пазнайка» да Дня народнага адзінства ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў патрыятычны час пад назвай «Разам мы — Беларусь». У ім прынялі ўдзел спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна».