У ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» прайшло мерапрыемства «Куфар беларускіх гульняў». У час мерапрыемства наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў пагулялі ў беларускія гульні, паслухалі цікавыя апавяданні і паўдзельнічалі ў розных конкурсах, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.