Дзятлаўшчыну мілую вітаю!

   15 студзеня мерапрыемства «Дзятлаўшчыну мілую вітаю», прысвечана 85-годдзю утварэння Дзятлаўскага раёна, прайшло ў ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Удзельнікамі былі наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». 

   Цікавую і пазнавальную прэзентацыю падрыхтавалі работнікі бібліятэкі, у якой узгадалі пра станаўленне Дзятлаўскага раёна. З цікавасцю паслухалі вершы пра любоў да роднага краю наведвальніц клуба — Раісы Уладзімірауны і Ірыны Іванаўны.

Позвонить сейчас