У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся дзятлаўчане, каб адзначыць асаблівую падзею – 40-гадовы юбілей народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі». Актыўнымі ўдзельнікамі калектыву з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення для пажылых грамадзян дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна».
Гэты калектыў прайшоў слаўны шлях, стаўшы неад’емнай часткай культурнага жыцця нашага раёна. У святочны дзень успомнілі гісторыю хору, паслухалі любімыя песні і, вядома ж, юбіляры прымалі шмат віншаванняў ад гасцей і сяброў.