21 лютага 2024 года ў ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню роднай мовы. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі пісалі дыктоўку на тэму: «Родная мова», гулялі ў розныя гульні: «Перакладчык», «Адгадай мелодыю», успомнілі беларускіх пісьменікаў, чыталі творы на роднай мове, адгадвалі загадкі, называлі гарады нашай Радзімы. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды роднай мовы.